Праект WeLoveBelarus
16.09.2019Артыкул "WeLoveBelarus -- беларуская мова для замежнікаў"
Беларусь сёння вядома ва ўсім свеце. У нашай краіне праходзяць шматлікія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, якія прывабліваюць турысты. Усё больш людзей пачынае ціквавіцца Беларуссю, нашай культурай і, вядома ж, нашай мовай.
Але як вывучыць беларускую, калі ты замежнік? Пытанне не з простых. Можна пайсці на курсы, якія ёсць далёка не паўсюль. Можна ўпарта шукаць інфармацыю ў інтэрнэце. Але ёсць платформа, на якой гэта можна рабіць проста, весела і эфектыўна, – Duolingo.
Хто мы? Над праектам працуюць сапраўды майстры сваёй справы.
Горбач Зміцер – пераможца Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ па беларускай мове, студэнт першага курса Факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Зміцер цікавіцца праграмаваннем і мовамі, таксама захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі.
Ілья Саковіч – прызёр рэспубліканскага конкурсу «Здравствуй, мир!» у намінацыя «Мастацкае слова», прызёр рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», пераможца гарадскога конкурсу «Ад Крылова да Крапівы». Ілья вучыцца ў дзявятым класе СШ 126 г. Мінска і цікавіцца акторскім мастацтвам, скончыў у гэтым годзе музычную школу па класу хор, займаўся 4 гады шахматамі.
Курыруе праект Аляксандр Сцепулёнак – супрацоўнік Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, які займаецца арганізацыяй гарадскога навуковага таварыства вучняў Школа@кадемиков, сертыфікаваны выкладчык і глобал-амбасадар Duolingo.
На цяперашні момант створана дрэва курса.
Каманда запрашае да ўдзелу ў праекце ўсіх зацікаўленых праз анлайн-платформу GeekStarter па адрасе geekstarter.pro/welovebelarus.
На агульным фотаздымку злева направа:
Аляксандр Сцепулёнак, Зміцер Горбач, Ілья Саковіч.
Аляксандр Сцепулёнак, Зміцер Горбач, Ілья Саковіч.