Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
13.05.202012 мая 2020 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прагучалі творы залатога фонду беларускай літаратурнай класікі ў выкананні ўдзельнікаў Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
У склад журы ўвайшлі дзеячы культуры і мастацтва, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, супрацоўнікі СМІ.
Пераможцамі ў 4-х узроставых катэгорыях сталі:
- Буткевіч Артур Юр’евіч, ДУА “ЦДА ДіМ “Ранак”, дзіцячае аб’яднанне па інтарэсах “Хачу на сцэну!”, 1 кл. (I – IV кл.);
- Пастухоў Мікіта Дзянісавіч, ДУА “Гімназія № 31 г.Мінска”, 6 кл. (V – VI кл.);
- Богдан Вікторыя Міхайлаўна, ДУА “Сярэдняя школа № 207 г.Мінска”, 7 кл. (VII – VIII кл.);
- Саковіч Ілья Віктаравіч, ДУА “Сярэдняя школа № 126 г.Мінска”, 9 кл. (IX – X кл.).
У гарадскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 56 выступоўцаў.
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!
Больш падрабязныя вынікі па кожнай узроставай катэгорыі глядзіце па спасылках…
- 1-я ўзроставая катэгорыя (I – IV кл.);
- 2-я ўзроставая катэгорыя (V – VI кл.);
- 3-я ўзроставая катэгорыя (VII – VIII кл.);
- 4-я ўзроставая катэгорыя (IX – X кл.).
Дыпломы можна забраць у Палацы дзяцей і модадзі (Старавіленскі тракт, 41, каб. 212а) з 18 мая 2020 года па наступнаму графіку:
- панядзелак 9.00-13.00, 14.00-15.00;
- аўторак 9.00-13.00, 14.00-17.00;
- серада 9.00-13.00, 14.00-17.00;
- чацвер 9.00-13.00, 14.00-17.00;
- пятніца 9.00-13.00, 14.00-15.00.
Адзел інтэлектуальнай творчасці
Кабінет 212а, тэл. 233-80-90