Міжрэгіянальная сеткавая інтэрнэт-акцыя "Мы ўсе ляцім да зор...", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

17.01.2022
Акцыя праводзілася ў межах інтэрнэт-прасторы з 1 лістапада 2021 года па 31 снежня 2021 года. Прыняць удзел у ёй мог кожны, каму падабаецца паэзія і неардынарны талент паэта

Мэта акцыі - папулярызацыя творчасці М.А.Багдановіча, прыцягненне ўвагі да творчай спадчыны класіка. 

Арганізатары акцыі: Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі; Сеткавая супольнасць школьных бібліятэкараў горада Мінска; Гарадскі клуб школьных бібліятэкараў "Буквіца". 

Для ўдзелу ў акцыі неабходна было прайсці рэгістрацыю і размясціць сваю работу ў адной з пяці намінацый на адкрытай дошцы Padlet.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 133 чалавека з усёй краіны, сярод якіх 81 - гэта вучні 3-11 класаў. 

Вельмі прыемна, што акцыю падтрымалі нашы калегі з Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Самымі актыўнымі аказаліся мінчане - 77 удзельнікаў. 16 удзельнікаў нашай школы!

На дошцы прадстаўлена 117 работз іх 77 - у намінацыі "Чытаем і спяваем".

Кожная з прадстаўленых работ - своеасаблівы позірк на творчую спадчыну М.Багдановіча. Ад кожнай павявае пяшчотай і замілаванасцю. Вельмі здорава, што многія з іх выкананы дасканала і душэўна. Некаторыя хочацца пераглядаць і праслухоўваць раз за разам! Скарбонка напоўнілася работамі разнапланавымі і вельмі творчымі! Дзякуй усім вялікі за ўдзел! Спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва, не менш плённае і прадуктыўнае!

Усе сертыфікаты ўдзельнікаў акцыі размешчаны па спасылцы ў алфавітным парадку тут

Навіна прадастаўленаСайт школьнай бібліятэкі ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска"