Рэспубліканскі дзіцячы конкурс выканаўцаў беларускіх народных казак

25.05.2023
У Нацыянальнай акадэміі навук былі падведзены вынікі рэспубліканскага дзіцячага конкурсу выканаўцаў беларускіх народных казак

Конкурс быў уключаны ў праграму ІІІ Міжнароднай канферэнцыі даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел дзеці ва ўзросце да 17 гадоў з усёй краіны.

Чытальнікам трэба было абраць любімую казку, расказаць яе на беларускай мове і зрабіць відэазапіс свайго выступлення. Кампетэнтнае журы ацэньвала выканальніцкае майстэрства ўдзельнікаў, іх узровень валодання мовай і ўменне імправізаваць.

Дыпломам ІІ ступені быў ўзнагароджаны Яўген Васілеўскі ўдзельнік УВХА "Жалейка" з Цэнтра тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна г. Мінска "Зорка" з казкай "Людзей слухай, а свой розум май". А таксама дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Кушнярук Ганна, Бельская Дар`я, Мацкевіч Сафія, Мацюшава Дзіана, Мацюшава Елізавета, Сазонава Міраслава, Цітавец Павел, Драздова Арына, Гаўрыловіч Эліна.

Мы віншуем нашых юных артыстаў і іх педагога Туміловіч Алёну Васільеўну і жадаем ім творчага натхнення і новых поспехаў!