Акцыя "Беларуская казка - розуму падказка"

15.01.2024
3 студзеня 2024 года распачалася сеткавая акцыя "Беларуская казка - розуму падказка"! Гарадскі рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа N 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава" запрашае да ўдзелу

Свае работы кожны ўдзельнік акцыі размяшчае самастойна на платформе PADLET у адной з сямі намінацый:

Чарадзейнае слова (мастацкае чытанне беларускай казкі);

Раскажу табе казку… (казка на новы лад ці казка асабістага сачынення);

Казка сваімі рукамі (вырабы герояў казак з бумагі, картону, прыродных матэрыялаў; лэпбукі);

Глядзім і чытаем (буктрэйлер, электронная выстава ці ролік па матывах беларускіх казак);

Камерная сцэна (інсцэніроўка казкі, запісаная на відэа);

Чытаем і гуляем (крыжаванкі, віктарыны, квэсты па казках);

Метадычная скарбонка (метадычная распрацоўка мерапрыемства, конкурса, прэзентацыi).

Усе падрабязнасці па спасылкам тут і тут