2 верасня (нядзеля) у Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у трэці раз пройдзе фестываль культур “РАКАЎСКІ ФЭСТ”

31.08.2018
У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, праграма духоўнай музыкі, кірмаш “Горад майстроў”, экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, флэшмоб “Затанчым разам” і “Спеўны сход”, фота-пленэр, стравы нацыянальнай кухні, конкурсы і ўзнагароды для ўдзельнікаў. Уваход на мерапрыемства вольны

 



Ракаў – полікультурнае мястэчка, у якім здаўна цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, праграма духоўнай музыкі, кірмаш “Горад майстроў”, экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, флэшмоб “Затанчым разам” і “Спеўны сход”, фота-пленэр, стравы нацыянальнай кухні, конкурсы і ўзнагароды для ўдзельнікаў.


МУЗЫЧНАЯ ПРАГРАМА

  Сцэна на Плошчы Свабоды. Уваход вольны

15:00  Урачыстае адкрыццё фестывалю Канцэртная праграма “КАРАГОД КУЛЬТУР” –

сузор’е вакальных, інструментальных і харэаграфічных калектываў:  “Вязанка”, “Polka”, “Мішпаха”, “Песенка”, “Majowy Kwiat”, „The way”, „Va Bank”, “Гіль захав”, “Гасцінец”, “Тэмбр”, “Nevrida”, “Вербіца”, “Мішпаха”,  “ Вянок”, Юлія Лівянт, Алена Чайка, “Ars Longa”.

      

19:00  Піт Паўлаў. “Па слядах кантрабандыстаў”

19:20  Узнагароджванне  ўдзельнікаў фестывалю

19:40 Флэшмоб  “Затанчым разам”

20:00  Гурт “Kapela ze Wsi Warszawa” (Польшча)

21:00  Гурт “Стары Ольса” (Беларусь)

22:00  Святочны феерверк

Мерапрыемствы ў межах фестывалю:

09:00 – 18:00  

Тэатралізаваны квэст

паводле кнігі "Каханак Вялікай Мядзведзіцы" Сяргея Пясецкага. Жадаючыя змогуць акунуцца ў атмасферу мястэчка Ракаў 1930-х гадоў, прайсці "Сцежкамі кантрабандыстаў

12:00 – 14:00

Праграма духоўнай музыкі

12:00   Хор “Всехсвятский”  (Спаса-Прыабражэнская царква ў Ракаве)

13:30  «Cantus Cordis» (г.Мінск)

(Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка ў Ракаве)

12:00 –20:00

*Экскурсіі па Ракаву

(„ІНФАЦЭНТР” ля галоўнай сцэны)

* Выстава прысвечаная Ф. Рушчыцу

(Галерэя ДУА”Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў)

*Кірмаш  “Горад майстроў”  

*Мастацкі пленэр і фота-пленэр. (плошча ля касцёла, вул.Чырвонаармейская)  

*Нацыянальныя падворкі з прэзентацыяй традыцыйнай кухні  краін-удзельнікаў фестывалю

13:00 – 15:00

Дзіцячыя малюнкі крэйдай на асфальце “Наша Беларусь” і  каляровае падарожжа “Размалюй Польшчу”.

14:00 – 15:00

“Спеўны сход” – спяваем разам вядомыя песні краін-удзельнікаў фестывалю (плошча ля касцёла, вул.Чырвонаармейская)