Музей народнай архітэктуры і побыту

Пра музей

Адрас: Мінскі р-н, в. Азярцо Тэлефоны: +375 17 2094163 (тэл./факс)(пн-пт) +375 17 5138610 (ср-нд) +375 17 2030832 (тэл./факс)(пн-пт) +375 29 697 89 01 Экспазіцыя працуе: 11.00 - 19.00 Каса працуе: 11.00 - 18.30 Выхадныя: панядзелак, аўторак, дзяржаўныя святы
развернуть

 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі.


Як музей, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі скансэн адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету. Ён быў адчынены ў 1976 годзе.

 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

 

свернуть