Заняткі вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" прайшлі на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска".
Заняткі па падрыхтоўцы да комплекснай работы па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" правялі:
Албут Анастасія Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфармактыкі і радыёэлектронікі;
Кендыш Наталля Антонаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія № 30 імя Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна г. Мінска".